Государственное учреждение образования "Средняя школа №10 г. Борисова"

Государственное учреждение образования "Средняя школа №10 г. Борисова"

телефон: +375177 97 62 20
222516, г. Борисов, ул.Заводская, 109

У іх дзяцінстве была вайна

27.04.2024
У іх дзяцінстве была вайна

У бібліятэцы прайшла гульня клуба “ЛітЭрудыт”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў на тэму “У іх дзяцінстве была вайна”. 

Удзельнікі гульні, вучні 5-ых класаў, рыхтуючыся да гульні, чыталі творы беларускіх пісьменнікаў аб Вялікай Айчыннай вайне.

На мерапрыемстве яны адказвалі на пытанні і разважалі аб тым, што прынесла вайна беларусам, як яна адабрала шчаслівае бесклапотнае дзяцінства, як паводзілі сябе ворагі на нашай зямлі, аб тым, што на барацьбу з фашыстамі ўступалі не толькі салдаты на фронце,  але і тыя, хто застаўся ў тыле ворага – партызаны, падпольшчыкі – дарослыя і дзеці, якім шляхам далася нашаму народу перамога над нямецкімі захопнікамі. 

Аб гэтым трэба ведаць, каб цаніць мір і не дапускаць вайны.

Загадчык бібліятэкі Грынь Р.В.
 

Версия сайта для слабовидящих