Sample Sidebar Module

This is a sample module published to the sidebar_top position, using the -sidebar module class suffix. There is also a sidebar_bottom position below the menu.

Sample Sidebar Module

This is a sample module published to the sidebar_bottom position, using the -sidebar module class suffix. There is also a sidebar_top position below the search.
Главная
  • Зарегистрироваться
Russian Belarusian English French German Icelandic Italian Latvian Lithuanian Polish Spanish Ukrainian

Славное «сегодня» невозможно без достойного «вчера»

Знакамітыя выпускнікі Дзяржаўнай установы адукацыі
«Траянаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя
школа Барысаўскага раёна»

Станіслаў Максімавіч Казлёнак
Сфера прафесійнай дзейнасці-дзяржаўнае кіраванне

Начальнік упраўлення рэжымна-сакрэтнай дзейнасці Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Нарадзіўся 5 студзеня 1950 года у вёсцы Майсееўшчына Барысаўскага раёна ў мнагадзетнай сям’і. Бацька Максім Цімафеевіч працаваў лесніком, а маці Лізавета Мікітаўна займалася выхаваннем дзяцей.

Закончыў Траянаўскую сярэднюю школу ў 1968 годзе. У выпускным класе класным кіраўніком была Французава Надзея Мікалаеўна. Пасля заканчэння школы працаваў бібліятэкарам ў Майсееўшчынскай школе. Потым паступіў у Магілёўскі інстытут машынабудавання. Аднак зразумеў, што будучая спецыяльнасць не падабаецца, і праз год забраў дакументы. У 1969 годзе прызвалі ў армію (служыў у горадзе Барысаве, Печы). Пасля арміі паступіў у Краснадарскае вышэйшае ваеннае вучылішча.Служыў у ГДР. Там прабыў 5 год. Пасля жыў на Дальнім Усходзе ў Прыморскім краі. Пасля закончэння Ленінградскай акадэміі сувязі імя Будзёнага працаваў у Краснадары на кафедры тэхнікі спецыльнай вувязі ў вышэйшым ваенным вучылішчы,затым- у Міністэрстве абароны начальнікам аддзела, потым загадчыкам ваеннай кафедры ў г.Мінску (1995-2000гг), у Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Зараз працуе галоўным спецыялістам Белаграмбанка г.Мінска. Мае дачку Вольгу і сына Сяргея, унука Яўгенія і ўнучку Лізавету.

 

Георгій Іванавіч Кузняцоў
Сфера прафесійнай дзейнасці-дзяржаўнае кіраванне

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь

 

Нарадзіўся ў 1950 годзе ў в Старына Барысаўскага раёна Мінской вобласці.

Выпускнік Траянаўскай сярэдняй школы (1967 год).

Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.

Працаваў інжынерам і старэўшым інжынерам інстытута "Белгіпразем", інжынерам глебава-экалагічнай экспедыцыі ў Лівіі. у 1991-1995 гадах - намеснік старшыні Камітэта па зямельнай рэформе і землеўладкаванні пры Савеце Міністраў. На працягу двух гадоў узначальваў Камітэт па зямельных рэсурсах Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы акружаючага асяроддзя. З 1997 года - старшыня Дзяржаўнага камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь. З верасня 2001 года - старшыня Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.З 5 мая 2006 года - старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

  

 

Калясень Віктар Пятровіч
Сфера прафесійнай дзейнасці-сельская гаспадарка (жывёлагадоўля)

Вучоны ў вобласці заатэхніі.

Нарадзіўся ў 1944годзе ў вёсцы Пагарэлае Барысаўскага раёна. Закончыў Траянаўскую сярэднюю школу ў 1960 годзе.

Прафесар кафедры прыватнай заатэхніі біятэхналагічнага факультэта УА “Гродненскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт”. Доктар сельскагаспадарчых навук, вядучы спецыяліст па свінаводству. Аўтар каля 100 навуковых работ і манаграфій.

 

Кафедра прыватнай заатэхніі біятэхналагічнага факультэта

 

Васілій Аляксеевіч Басацкі
Сфера прафесійнай дзейнасці - медыцына

Загадчык гнойна-хірургічнага аддзялення УЗ “Барысаўская цэнтральная раённая бальніца”

 

Васілій Аляксеевіч Басацкі нарадзіўся ў 1956 годзе ў вёсцы Рубеж Барысаўскага раёна. Закончыў 9 класаў Траянаўскай сярэдняй школы ў 1970 годзе. З выбарам прафесіі вызначыўся яшчэ ў школе. Настойліва і мэтанакіравана будаваў сваю прафесійную карьеру: пасля заканчэння ў 1974 годзе Барысаўскага медвучылішча ён вучыцца ў Мінскім медінстытуце, які скончыў з “чырвоным дыпломам”. Пытання аб спецыялізацыі не ўзнікла: хірургам ён марыў быць заўсёды. А наперадзе яшчэ адна прыступка ў прафесіянальнай кар’еры: вучоба ў аспірантуры Мінскага медінстытута і абарона кандыдацкай дысертацыі ў 1991 годзе.

З 1986 года Васілій Аляксеевіч Басацкі з’яўляецца загадчыкам гнойна-хірургічнага аддзялення УЗ “Барысаўская цэнтральная раённая бальніца”. За вялікі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2003 годзе Васілій Аляксеевіч стаў прэзідэнцкім стыпендыятам.

У 2012 годзе за выдатны ўклад ў практычную дзейнасць па ахове здароўя насельніцтва імя Васілія Аляксеевіча Басацкага, хірурга вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, кандыдата медыцынскіх навук, аўтара шэрагу навуковых публікацый, рацыяналізатара (23 рацыяналізатарскія прапановы па раздзелах гнойнай хірургіі, практалогіі, радыялогіі), унесена ў Вялікую міжнародную энцыклапедыю “Лепшыя людзі” (Расія. Казахстан. Украіна. Беларусь).

Не забывае Васілій Аляксеевіч і сваю родную школу. На 100-гадовы юбілей установа адукацыі атрымала ў падарунак ноўтбук.

 

 

Уладзімір Мікалаевіч Сыцік
Сфера прафесійнай дзейнасці-адукацыя

Дэкан давузаўскай падрыхтоўкі УА “Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт”.

 

Нарадзіўся 1 лістапада 1947 года ў вёсцы Фралоўка Барысаўскага раёна. Спачатку вучыўся ў пачатковай Фралоўскай школе. Потым - у Траянаўскай сярэдняй школе, якую закончыў у 1965 годзе. З 1965 па 1969 год - вучоба ў Мінскім педінстытуце імя М.Горкага на фізіка-матэматычным факультэце. Пасля заканчэння ВНУ (з 1969 па 1971 год) працаваў у 12 СШ г.Мінска настаўнікам фізікі. Разам з тым вучыцца ва Усесаюзным завочным інстытуце харчовай прамысловасці. З 1972 па 1982 год - асістэнт, потым з 1982 па 1992 год - старэйшы выкладчык Усесаюзнага завочнага інстытута харчовай прамысловасці. З 1992года па 1994 год - загадчык дзённага падрыхтоўчага аддзялення. З 1994 па цяперашні час - дэкан давузаўскай падрыхтоўкі УА “Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт”.

 

Надзея Цярэнцьеўна Антропава (Іонікава)
Сфера прафесійнай дзейнасці-адукацыя

Загадчык кафедры рускай мовы і літаратуры ДУА “Ліцэй БДУ”.

Нарадзілася 28 жніўня 1957 года. З 1964- па 1974 год вучылася ў Траянаўскай сярэдняй школе. У 1974 годзе паступіла ў БДУ імя У.І.Леніна на філалагічны факультэт. У 1979 годзе закончыла ўніверсітэт і пайшла працаваць у СШ № 41 г.Мінска. З 1990 года па цяперашні час працуе ў ДУА “Ліцэй БДУ”. З 2000 года з’яўляецца загадчыкам кафедры рускай мовы і літаратуры. У 2009 годзе атрымала другую прэмію спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў. Пад кіраўніцтвам Надзеі Цярэнцьеўны каманда вучняў ліцэя заняла ў 2010 годзе (г.Гомель) 3 месца ў алімпіядзе Саюзнай дзяржавы “Расія і Беларусь—гістарычная і духоўная супольнасць”, а ў 2011 годзе—1 месца г.Масква, 2012 год—2 месца г.Полацк, у 2014 годзе—1 месца г.Смаленск.

У 2006 годзе выйшла з друку першая кніга пад рэдакцыяй Антропавай Н.Ц. “Русский язык. Пособие для поступающих в лицей БГУ”, “Русская литература. Пособие для поступающих в лицей БГУ”.У 2012 годзе «Русский язык. ЦТ - учебник. Теория. Примеры. Тесты”. У 2013, 2014 годзе кніга перавыдавалася,зараз яна мае назву «Русский язык. ЦТ. Теория. Примеры. Практика.”

Замужам. Мае двух дзяцей: дачку Алену і сына Андрэя, есць ўнучка Аліса.

 

 

 

 

Новости профсоюза

Районный смотр-конкурс «Мой сад. Мой огород», посвященный 75 –летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Выставка-конкурс  проводилась с целью активизации работы первичных ветеранских организаций, вовлечения ветеранов в мероприятия  по интересам, развития их активности и творчества. В выставке-конкурсе приняли участие 22 первичные ветеранские организации, ветераны, которые занимаются огородничеством, цветоводством на приусадебных участках и дачах, изготовлением поделок, сувениров из природного материала.

Подробнее...

На прощание со школой посадили туи — новая традиция на Борисовщине

Новую страничку альбома школьных традиций открыли выпускники 9-го и 11-го классов Холхолицкой школы Борисовского района — в день последнего звонка они высадили 20 туй. 

Подробнее...

Наши контакты

222520, Минская область,
г.Борисов, ул.Орджоникидзе, 9
тел./факс 8-0177-76-22-08
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
www.rooborisov.by

Яндекс.Метрика

ОФИЦИАЛЬНЫЕ РЕСУРСЫ

Полезные ссылки

Подпишитесь на нашу рассылку

Подписаться на наши новости